СЁННЯ: 06 Лютага 2012
БЕЛАРУСКАЯ
РУССКИЙ
POLSKI
ENGLISH

Навіны

Брагінец і Партнёры / Навіны
|<<   <<   Старонка:  1  2  3  4  5  6  из  6   >>   >>|  

17.09.2005
Выступ на семінары
Юрыст Антон Любіч выступае на тэму “Крэдытаванне малага і сярэдняга бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь. Прававыя аспекты” на семінары “Кар’ера. Асабістая справа. Імідж”, які быў арганізаваны рэдакцыяй часопіса “Сямейны бізнес”.

31.08.2005
Публікацыя
У часопісе “Сямейны бізнес” друкуецца інтэрв’ю з дырэктарам фірмы атэставаным юрыстам Віталіем Брагінцам.

21.05.2005
Удзел у сустрэчы
Польшча. Дырэктар фірмы атэставаны юрыст Віталій Брагінец прымае ўдзел у семінары-сустрэчы стыпендыятаў Праграмы Кіркланд.

28.02.2005
6-26 лютага 2005 года дырэктар фірмы Віталій Брагінец праходзіў стажаванне ў межах праграмы “СOMMUNITY CONNECTION” па тэме “Business Development in Belarus”
Стажаванне было арганізаванае аддзелам па культуры амбасады ЗША і фінансавалася Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. Дзесяць удзельнікаў стажавання былі абраныя па выніках конкурсу. Цягам стажавання былі прачытаныя лекцыі, праведзеныя семінары і групавыя дыскусіі па стратэгіі развіцця некамерцыйных арганізацыяў, якія спрыяюць стварэнню і развіццю бізнэсу.

13.09.2004
XIV Эканамічны форум (Крыніца Здруй, Польшча)
Дырэктар фірмы Віталій Брагінец прыняў удзел у XIV Эканамічным форуме (8-12 Верасня 2004 года), які штогадова праводзіцца ў Рэспубліцы Польшча.

07.09.2004
Дырэктар фірмы Віталій Брагінец прыняў удзел у Эканамічнай школе З. Бжэзінскага
Дырэктар фірмы Віталій Брагінец прыняў удзел у Эканамічнай школе З. Бжэзінскага, якая праводзілася 7 верасня 2004 года, напярэдадні XIV эканамічнага форума. Эканамічная школа праводзіцца другі год. Сёлета ў школе прынялі ўдзел маладыя спецыялісты з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, ЗША, Літвы, Латвіі, Славакіі.

22.08.2004
Азнаямляльнае стажаванне дырэктара фірмы Віталія Брагінца ў Рэспубліцы Чэхія
Дырэктар фірмы Віталій Брагінец сумесна з намеснікам дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі суддзяў, пракурораў і работнікаў юстыцыі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам У.М. Хомічам і загадчыкам кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Белдзяржуніверсітэта, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам І.М Калядкам наведалі Рэспубліку Чэхія. Цягам азнаямляльнага стажавання (20-30 жніўня 2004) адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі раённых і гарадскіх судоў Прагі, Вышэйшага адміністратыўнага суда Чэхіі, Вярхоўнага суда Чэхіі, Канстытуцыйнага суда Чэхіі, офіса ўпаўнаважанага па правах чалавека, вучэбнай установы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы суддзяў.

|<<   <<   Старонка:  1  2  3  4  5  6  из  6   >>   >>|  

Нашыя тэлефоны:
+375 17 328-55-23
+375 17 227-74-77
+375 17 227-72-60
+375 17 227-42-66
Замова на паслуги
ON-LINE
ПОШУК ПА САЙЦЕ:
ТАА "Брагінец і партнёры"
© 2001-2012. Усе правы абароненыя.
Працуе на
CMS Cubesystem